Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За першыя дні працы мабільную аплікацыю «Новая Беларусь» спампавалі звыш 10 тысяч чалавек


Так выглядае праграма «Новая Беларусь» цяпер
Так выглядае праграма «Новая Беларусь» цяпер

Пры гэтым пакуль існуе бэта-вэрсія праграмы, яе абяцаюць надалей разьвіваць.

IT-прадпрымальнік Яраслаў Ліхачэўскі — адзін з стваральнікаў мабільнай аплікацыі «Новая Беларусь», якая днямі зьявілася ў Google Play Store і Apple App Store, расказаў Свабодзе, колькі людзей за першыя дні спампавалі праграму.

«Можам дакладна сказаць, што колькасьць нашых карыстальнікаў за першыя дні перавысіла 10 тысяч чалавек. Мы лічым гэта сурʼёзным посьпехам, бо нашая мэта — дасягнуць 25-30 тысяч чалавек да канца тэставага пэрыяду. Пакуль што мы ідзём вельмі добра».

Прадпрымальнік хоча, каб у тэставы для праграмы пэрыяд, цягам наступных 3–6 месяцаў, да праекту далучаліся як мага больш актыўных беларусаў з сваімі ідэямі, бізнэсамі, сэрвісамі, энэргіяй.

«Надалей, асабліва ў тым, што тычыцца палітычнага пласта, нам патрэбен удзел беларускага грамадзтва. Бо толькі грамадзтва можа стварыць такую палітычную сыстэму. Ніякія ініцыятывы, каманда ці лідэры паасобку ня створаць такога без удзелу беларускага грамадзтва».

У будучыні стваральнікі праграмы будуць распаўсюджваць адукацыйныя матэрыялы і вучыць беларусаў, як бясьпечна карыстацца онлайн- і інтэрнэт-сэрвісамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG