Ці ведаеце вы беларускія псэўданімы і мянушкі?

Ці ведаеце вы беларускія псэўданімы і мянушкі?

У беларускай літаратуры і гісторыі — мноства псэўданімаў. Іх бралі ня толькі дзеля кансьпірацыі (у Беларусі гэта рэгулярна бывае патрэбна), але і каб лепш запаміналі, і каб само імя гаварыла за аўтара. Пра псэўданімы, мянушкі і нават прыдомкі (а гэта яшчэ што такое? ;-)) — ТЭСТ.

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Так. Янук Купала. Форма імя Янук была для Яна Луцэвіча сваёй, натуральнай. Пад гэтым псэўданімам 15 траўня 1905 году ў менскай расейскамоўнай газэце апублікаваны верш „Мужык“. А псэўданім Янка Купала пазьней прыдумаў выдавец Браніслаў Эпімах-Шыпіла.

Не. Янук Купала. Форма імя Янук была для Яна Луцэвіча сваёй, натуральнай. Пад гэтым псэўданімам 15 траўня 1905 году ў менскай расейскамоўнай газэце апублікаваны верш „Мужык“. Псэўданім Янка Купала пазьней прыдумаў выдавец Браніслаў Эпімах-Шыпіла. А крыптанімам К-а паэт падпісваў свае раньнія польскія вершы.

Не. Луцэвіч — сапраўднае прозьвішча паэта. А першы беларускі псэўданім — Янук Купала. Форма імя Янук была для яго сваёй, натуральнай. Пад гэтым псэўданімам 15 траўня 1905 году ў менскай расейскамоўнай газэце апублікаваны верш „Мужык“. А псэўданім Янка Купала пазьней прыдумаў выдавец Браніслаў Эпімах-Шыпіла.

Не. Юры Радзівіл жыў раней і яму было не да эксцэнтрыкі, мянушку Гэркулес ён атрымаў не за любімую аўсянку, а ад імя пэрсанажа грэцкіх мітаў — за перамогі над Масквой, тэўтонамі і татарамі. А езьдзіў улетку па солі князь Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку. Пане Каханку — не арыстакратычны прыдомак, а асабістая мянушка: так ён зьвяртаўся да ўсіх.

Не. Міхал Казімер Радзівіл Рыбанька заснаваў у Нясьвіжы тэатар. Гэта ягоны сын Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку так езьдзіў улетку. Рыбанька, Пане Каханку — не арыстакратычныя прыдомкі, а асабістыя мянушкі: магнаты так зьвярталіся да суразмоўцы.

Сапраўды, князь Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку так езьдзіў улетку. І наагул славіўся дзівацтвамі (але і патрыятызмам). Пане Каханку — не арыстакратычны прыдомак, а асабістая мянушка: так ён зьвяртаўся да ўсіх, у тым ліку караля.

Не, гэта Сімяон Полацкі. Імя ён узяў, пастрыгшыся ў манахі, а Полацкі — бо палачанін з нараджэньня (праўда, гэта ня выклікала сантымэнтаў да Полацку ў расейскага манарха Пятра І, якога малым выхоўваў Сімяон). А Эдуард Самуйлёнак — не псэўданім, гэта беларускі празаік 1930-х гадоў, напісаў сацрэалістычны раман пра Грузію.

Так, імя Сімяон ён узяў, пастрыгшыся ў манахі, а Полацкі — бо палачанін з нараджэньня. Зрэшты, гэта ня выклікала сантымэнтаў да Полацку ў расейскага манарха Пятра І, якога малым выхоўваў Сімяон.

Не, гэта значна пазьнейшы аўтар — Сімяон Полацкі. Імя ён узяў, пастрыгшыся ў манахі, а Полацкі — бо палачанін з нараджэньня (як і Тураўскі — ня прозьвішча, а лякалізацыя). Але гэта ня выклікала сантымэнтаў да Полацку ў расейскага манарха Пятра І, якога малым выхоўваў Сімяон.

Не. „Вертаград мнагацьветны“ — па-беларуску ‘шматколерны сад’. У маладосьці Самуйла Пятроўскі-Сітняновіч пісаў па-беларуску, а пераключыўся на царкоўнаславянскую, пераехаўшы ў Маскву. Магчыма, у 1678 годзе даехаў і да Піцера — культавага гораду для беларускіх дзеячоў усіх эпох. Чакаем адкрыцьцяў.

Не. „Вертаград мнагацьветны“ — па-беларуску ‘шматколерны сад’. У маладосьці Самуйла Пятроўскі-Сітняновіч пісаў па-беларуску, а пераехаўшы ў Масковію, пераключыўся на монакультурную царкоўнаславянскую.

Не. „Вертаград мнагацьветны“ — па-беларуску ‘шматколерны сад’. У маладосьці Самуйла Пятроўскі-Сітняновіч пісаў па-беларуску, а пераехаўшы ў Масковію, рэтраградна пераключыўся на царкоўнаславянскую.

Так. „Вертаград мнагацьветны“ — па-беларуску ‘шматколерны сад’. У маладосьці Самуйла Пятроўскі-Сітняновіч пісаў па-беларуску, а пераехаўшы ў Масковію, пераключыўся на царкоўнаславянскую.

Не. Хоць Балаховіч (прыдомак Булак) і пісаў вершы, але словы „Ваяцкага маршу“ для палкоў Слуцкага збройнага чыну БНР напісаў Краўцоў Макар. Так падпісваўся паэт і вайсковец Макар Косьцевіч. Псэўданім ад бацькавай кравецкай прафэсіі, не ад прозьвішча: Ты чый сын? — Краўцоў.

Не! Толькі Краўцоў Макар. Так падпісваўся паэт і вайсковец Макар Косьцевіч, які напісаў словы „Ваяцкага маршу“ для палкоў Слуцкага збройнага чыну БНР. Псэўданім ад бацькавай кравецкай прафэсіі, не ад прозьвішча: Ты чый сын? — Краўцоў.

Так. Краўцоў Макар. Так падпісваўся паэт і вайсковец Макар Косьцевіч, які напісаў словы „Ваяцкага маршу“ для палкоў Слуцкага збройнага чыну БНР. Псэўданім ад бацькавай кравецкай прафэсіі, не ад прозьвішча: Ты чый сын? — Краўцоў.

Не. Навіна — герб: срэбны меч над срэбнай ручкай катла. Айцы БНР браты Луцкевічы паходзяць з даўняга шляхоцкага роду і тэарэтычна маглі б далучыць назву гербу да прозьвішча як прыдомак.

Так. Навіна — герб: срэбны меч над срэбнай ручкай катла. Айцы БНР браты Луцкевічы паходзяць з даўняга шляхоцкага роду і тэарэтычна маглі б далучыць назву гербу да прозьвішча як прыдомак.

Не. Навіна — герб: срэбны меч над срэбнай ручкай катла. Айцы БНР браты Луцкевічы паходзяць з даўняга шляхоцкага роду і тэарэтычна маглі б далучыць назву гербу да прозьвішча як прыдомак.

Не. Чорны — ад вулічнай мянушкі ў Цімкавічах ягонага дзеда Міхала Парыбка.

Не. Чорны — ад вулічнай мянушкі ў Цімкавічах ягонага дзеда Міхала Парыбка. У 1920-я ў БССР на традыцыі ВКЛ не арыентаваліся.

Так. Чорны — ад вулічнай мянушкі ў Цімкавічах ягонага дзеда Міхала Парыбка.

Так. Алесь Дудáр. Націск на апошні склад, як і ў агульным назоўніку дудáр ‘ігрэц на дудзé’, ад якога і ўтвораны псэўданім. А завядзёнка мяняць націск у прозьвішчы, калі яно супадае з агульным назоўнікам (што звычайна для беларускіх і ўкраінскіх прозьвішчаў), ідзе ад чужых уладаў ці комплексаў. Не „Кастко“, а Костка, ня „Гýсак“, а Гусáк.

Не, Паўлюк Трус іншы паэт (і гэта не псэўданім). Алесь Дудáр. Націск на апошні склад, як і ў агульным назоўніку дудáр ‘ігрэц на дудзé’, ад якога і ўтвораны псэўданім. А завядзёнка мяняць націск у прозьвішчы, калі яно супадае з агульным назоўнікам (што звычайна для беларускіх і ўкраінскіх прозьвішчаў), ідзе ад чужых уладаў ці комплексаў. Не „Кастко“, а Костка, ня „Гýсак“, а Гусáк.

Не, Міхась Чарот (сапр. Кудзелька) — іншы паэт. Алесь Дудáр. Націск на апошні склад, як і ў агульным назоўніку дудáр ‘ігрэц на дудзé’, ад якога і ўтвораны псэўданім. А завядзёнка мяняць націск у прозьвішчы, калі яно супадае з агульным назоўнікам (што звычайна для беларускіх і ўкраінскіх прозьвішчаў), ідзе ад чужых уладаў ці комплексаў. Не „Кастко“, а Костка, ня „Гýсак“, а Гусáк.

Не! Толькі Алесь Дудáр. Націск на апошні склад, як і ў агульным назоўніку дудáр ‘ігрэц на дудзé’, ад якога і ўтвораны псэўданім. А завядзёнка мяняць націск у прозьвішчы, калі яно супадае з агульным назоўнікам (што звычайна для беларускіх і ўкраінскіх прозьвішчаў), ідзе ад чужых уладаў ці комплексаў. Не „Кастко“, а Костка, ня „Гýсак“, а Гусáк.

Не зусім. Але, сапраўды, у сацрэалістычным каноне, якога трымаўся Міхась Лынькоў, усё зьвязанае з імпэрскай Расеяй нейкі час зьневажалася. У рамане дзед сказаў пра запасную галаву арла: „Мабыць, адна галава пустая“. Ідэолягі аб’ядналі „савецкі патрыятызм“ з расейскім імпэрыялізмам пазьней.

Не. У сацрэалістычным каноне, якога трымаўся Міхась Лынькоў, такое было немагчыма, усё зьвязанае з імпэрскай Расеяй нейкі час зьневажалася. У рамане дзед сказаў пра запасную галаву арла: „Мабыць, адна галава пустая“. Ідэолягі аб’ядналі „савецкі патрыятызм“ з расейскім імпэрыялізмам пазьней.

Не. У сацрэалістычным каноне, якога трымаўся Міхась Лынькоў, такое было немагчыма, усё зьвязанае з імпэрскай Расеяй нейкі час зьневажалася. У рамане дзед сказаў пра запасную галаву арла: „Мабыць, адна галава пустая“. Ідэолягі аб’ядналі „савецкі патрыятызм“ з расейскім імпэрыялізмам пазьней.

Так. У сацрэалістычным каноне, якога трымаўся Міхась Лынькоў, усё зьвязанае з імпэрскай Расеяй нейкі час зьневажалася. Ідэолягі аб’ядналі „савецкі патрыятызм“ з расейскім імпэрскім пазьней. Ну а Паравоз — прыклад мянушкі.

Не, Сяргей Прытыцкі іншы чалавек, хоць таксама належаў да КПЗБ (і праславіўся тэрарыстычны актам у судзе). А нашага героя звалі ад нараджэньня ў родных мясьцінах каля Нарачы Аўген (Аўгень) Скурка; пазьней ён афіцыйна пісаўся Яўген Скурко. Абедзьве часткі псэўданіму Максім Танк — ад зброі.

Так. Аўген (Аўгень) Скурка — гэтак звалі яго ад нараджэньня ў родных мясьцінах каля Нарачы, пазьней ён афіцыйна пісаўся Яўген Скурко. Абедзьве часткі псэўданіму Максім Танк — ад зброі.

Не, Аўген (Аўгень) Скурка — гэтак звалі яго ад нараджэньня ў родных мясьцінах каля Нарачы, пазьней ён афіцыйна пісаўся Яўген Скурко. Аўгень Бура — адзін з раньніх псэўданімаў, такі самы энэргічны, як абедзьве часткі асноўнага псэўданіму Максім Танк — ад зброі.