Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сядзібе БНФ прэзэнтавалі «Сто адрасоў Свабоды»

абноўлена

У сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя новай кнігі сэрыі «Бібліятэка Свабоды» «Cто адрасоў свабоды» Вячаслава Ракіцкага. Кніга ахоплівае 30-гадовы пэрыяд: ад пачатку 1980-х гадоў да сьнежня 2010 году.

Прэзэнтацыя пачалася кароткім выступам аўтара Вячаслава Ракіцкага, які распавёў, як стваралася гэтая ўнікальная кніга. Ён сказаў, што спачатку зьвярнуліся да слухачоў Радыё Свабода, якія даслалі свае прапановы па ўвекавечваньні ў гісторыі адрасоў беларускай свабоды. Іх было тысячы, і з гэтых тысячаў адабралі сто.

"Сто адрасоў Свабоды"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:23 0:00
Наўпроставы лінк


Гэтая кніга — гэта спроба пазначыць 30 год змаганьня за дэмакратыю і незалежнасьць, удзельнікам ці сьведкам чаго быў сам аўтар. Акрамя 100 адрасоў у кнізе яшчэ каля 1000 герояў гэтага змаганьня. Вячаслаў Ракіцкі прапанаваў ўшанаваць памяць тых, хто не дачакаўся ні гэтай кнігі, ні беларускай свабоды. Наступным крокам была прапанова ўшанаваць, але ўжо не хвілінай маўчаньня, а проста добрым словам і спадзяваньнем, што яны вернуцца, зьніклых палітыкаў і дзеячаў, якіх да сёньня няма. Аўтар выказаў шкадаваньне, што на гэтай прэзэнтацыі няма тых, хто сёньня за кратамі, змагароў за беларускую свабоду.

Сама свабода, сказаў Вячаслаў Ракіцкі, слова, якога многія сёньня прагнуць і прагнуць таго, каб гэтыя месцы былі даўно мэмарыялізаваныя і пазначаныя шыльдамі, а ў сядзібе, дзе распачынаў сваю дзейнасьць Беларускі народны фронт і ладзіў імпрэзы, быў музэй гісторыі змаганьня за беларускую свабоду.

Выступаючы наступным экс-кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў на правах аднаго з гаспадароў гэтага будынку сказаў, што, магчыма, мы хутка і дачакаемся гэтага дня, калі ў гэтым будынку адчыніцца музэй змаганьня за беларускую свабоду, і гэтая кніга, якую сёньня прэзэнтуюць, зойме сярод экспанатаў гэтага музэю сваё пачэснае месца.

Вячаслаў Ракіцкі
Рыгор Кастусёў
Анатоль Вярцінскі
Алесь Марачкін
Міхась Скобла
Вячаслаў Ракіцкі і Валянцін Акудовіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG